13.05.2024

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні са Святам працы — 1 Мая!

Светлае і радаснае свята Першамая для многіх стала сімвалам абнаўлення, адзінства і мірнай стваральнай працы.

Гэта свята, якое нясе з сабой вясну, надзею і жаданне ў поўнай меры рэалізаваць свае правы і магчымасці, свята сапраўдных працаўнікоў, усіх тых, хто сваёй штодзённай працай стварае будучыню нашай малой радзімы і краіны ў цэлым.

Карэліччына заўсёды славілася працавітымі, сумленнымі і спагаднымі людзьмі. З павагай і падзякай мы ўспамінаем ратную працу старэйшых пакаленняў, якія, пераадольваючы цяжкасці і выпрабаванні, прымножылі багацце раёна.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця, міру, дабра, дабрабыту і выканання самых светлых надзей! Хай шчодрае вясновае цяпло падорыць усім радасны настрой і надасць сіл для новых працоўных здзяйсненняў!

 Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Translate »