20.05.2024

На летніх канікулах у Карэліцкім раёне аздараўленне пройдуць 570 дзяцей. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

570 навучэнцаў школ раёна змогуць набрацца сіл да новага навучальнага года ў аздараўленчых лагерах. Так, 315 дзяцей пабываюць у ДАЛ “Вясёлка” на Свіцязі, яшчэ 255 рабят будуць наведваць прышкольныя лагеры. На базе сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы, а таксама ўстаноў адукацыі ў Турцы, Райцы і Жухавічах будуць функцыянаваць лагеры працы і адпачынку, дзе дзеці сумесцяць прыемнае з карысным. Сёлета “Вясёлка” прыме тры змены адпачываючых, на трэцюю змену, з 27 ліпеня па 9 жніўня, тут чакаюць дзяцей з горада-пабраціма Краснагорска Расійскай Федэрацыі. Падчас першай змены арганізатары больш увагі нададуць спорту, другой — асновам бяспекі жыццядзейнасці, трэцяй — грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Падрыхтоўка сезонных здраўніц ужо ідзе поўным ходам.

14 мая, у нядзелю, на базе сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы адбудзецца першы цэнтралізаваны экзамен па рускай або беларускай мове (па выбары). У ім прымуць удзел 68 выпускнікоў. 21 мая будзе здавацца прадмет па выбары. Прадугледжаны рэзервовыя дні: 23 мая і 25 мая, а таксама іншыя тэрміны для тых дзяцей, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прыняць удзел у іспытах у асноўныя дні яго правядзення і ў рэзервовыя дні ў маі.

Кіраўнік раёна Генадзій Шатуеў даручыў правесці канчатковую праверку школьных аўтобусаў, якія даставяць 11-класнікаў да месца ЦЭ, а таксама арганізаваць пункт харчавання, дзе дзеці змогуць аднавіць сілы. Дарэчы, усе аўтобусы ўжо прайшлі тэхнічны агляд, а да паслуг школьнікаў у пункце ЦЭ будзе працаваць мабільнае міні-кафэ.

Іна ЛЕЙКА

Translate »