20.05.2024

Навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Ксенія Шавейка на цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове набрала 100 балаў.
Ксенія да гэтага выніку ішла на працягу ўсяго навучання ў школе. Заўсёды была ўдзельнікам алімпіяд па прадмеце, а ў 2020 атрымала дыплоп трэцяй ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Як адзначае сама дзяўчына, яна вельмі ўдзячна настаўніку беларускай мовы і літаратуры Надзеі Гурын, якая прыклала нямала намаганняў і дала дастатковы багаж ведаў па прадмеце.
Акрамя гэтага, дзяўчына закончыла 11 класаў на выдатна. Для паступлення абрала тэхналагічны профіль. Пажадаем нашай выпускніцы поспеху ў ажыццяўленні мары!
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Translate »