20.05.2024

Святкаванне пройдзе 11 чэрвеня ў вёсцы Навасёлкі Слонімскага раёна.

Гасцей чакае ўрачыстае адкрыццё фестывалю, прэзентацыя падвор’яў з традыцыйнай ежай і яе дэгустацыяй, а таксама канцэртная праграмма вакальнага ансамбля «Славяначка» і ансамбля народнай песні «Жывіца».

Удзельнікі святочнага мерапрыемства змогуць дакрануцца да культурнай спадчыны Слонімскага раёна, які здаўна славіцца сваёй багатай гісторыяй. Караваі на Слонімшчыне пачалі выпякать адразу пасля вайны. У пасляваенны перыяд сакрэтам выпякання традыцыйных караваяў з усімі жадаючымі дзялілася Ганна Чараховіч. Ад яе вопыт выпякання караваяў у свой час перанялі Ларыса Мудрацова, Соф’я Слукіна, Марыя Пятліцкая і не толькі. У 1983 годзе майстрыні стварылі сваё аб’яднанне, якое існуе па цяперашні час.

– Сёння галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання «Чараўніцы-каравайніцы», якія сваёй задачай бачаць аддраджэнне і захаванне аўтэнтычнай традыцыі Паўлаўскага караваю.   Вынікам іх плённай працы стала ўключэнне ў 2016 годзе ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь такога элемента, як «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва», – рассказала намеснік дырэктара Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

Яна таксама адзначыла, што галоўная асаблівасць слонімскіх караваяў хаваецца у багацці і разнастайнасці відаў выпечкі, прымеркаваных да розных каляндарных і сямейных святаў. Каравай вырабляецца з захаваннем мясцовых традыцый і адметных рэцэптаў. Працэс выпякання суправаджаецца песнямі, жартамі, прымаўкамі, якія каравайніцы захоўваюць з такой жа ўвагай, як і саму рэцэптуру.

0-02-05-1e45377faa235ec745b4bd8a0b1e4abe8e49156328615e1e7bf17a1d21b267b2_5d6213317ae97648.jpg

У межах фестывальнага святкавання ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у захапляльных майстар-класах па вырабе ўпрыгожванняў слонімскага каравая, па ткацтву пояса, а таксама па вышыўцы і аплікацыі саломкай. Акрамя гэтага, увесь дзень для гасцей мерапрыемства будуць дзейнічаць цікавыя інтэрактыўныя пляцоўкі з беларускімі народнымі гульнямі, побытавымі танцамі і тэматычнымі фотазонамі.

0-02-05-683813feed26c19b7fe5f3e577f157b825213750c18d87dea2b9ea96491cd663_aeee4a80634d406b.jpg

Гродненская правда

Translate »