08.05.2024

У аддзеле культуры і вольнага часу «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры» ідэолагі раёна сабраліся з нагоды правядзення адзінага дня інфармавання. На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні па тэматыцы дня, які плануецца правесці ў працоўных калектывах раёна 15 чэрвеня бягучага года.


Па асноўнай тэме: «Экалагічная і біялагічная бяспека Рэспублікі Беларусь — нацыянальныя інтарэсы, пагрозы, ацэнка стану і напрамкі забеспячэння» слова трымаў галоўны спецыяліст Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Сянкевіч. Прамоўца засяродзіў увагу на пытанні аховы навакольнага асяроддзя, якое знаходзіцца пад пільнай увагай дзяржавы. Сяргей Сяргеевіч адзначыў, што работа ажыццяўляецца ў правільным рэчышчы. На Карэліччыне прадпрымаецца шмат намаганняў у дадзеным накірунку, і жыхары раёна разумеюць усю адказнасць.


Аперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Карэліцкага РАУС Максім Меляняка расказаў аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызма, адказнасці за рэгістрацыю на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі і распаўсюджанне эктрэмісцкіх матэрыялаў у глабальнай сетцы інтэрнэт. Праваахоўнік звярнуў увагу прысутных на дзеянні кібермашэннікаў, якія імкнуцца завалодаць рэквізітамі ўладальнікаў банкаўскіх картак. Раіў быць пры гэтым пільнымі і не адказваць на тэлефонныя званкі з незнаёмых нумароў і ні ў якім разе не паведамляць сваіх персанальных дадзеных. Работнікі міліцыі і банкаў ніколі не будуць тэлефанаваць на вайбер.


Аб бяспецы насельніцтва ў летні перыяд расказаў намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолій Шолк. У сваёй прамове ён звярнуў увагу на пытанні паводзін на вадаёмах і ў лясах, заклікаў быць прадбачлівымі да пажараў на тарфяных масівах і выпальвання пажыўных участкаў. У выпадку пытанняў выратавальнік параіў тэлефанаваць у пажарную часць.

— Толькі агульнымі намаганнямі можна папярэдзіць бяду, — сказаў Анатоль Анатольевіч.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Translate »