09.05.2024

пл. 17 Верасня г. п. Карэлічы
(дзённая праграма)

11.00-11.15 — урачыстая прэзентацыя-паказ спецтэхнікі прадпрыемстваў, арганізацый раёна;
11.15-11.40 — тэатралізаванае шэсце-прадстаўленне грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арганізацый раёна «Віншуем цябе, Беларусь Незалежная!»;
11.30-11.40 — шэсце калоны на мемарыяльны комплекс “Зорка” г. п. Карэлічы;
11.40-12.20 — тэатралізаваны мітынг-рэквіем «Мы не забудзем вас, героі!» (мемарыяльны комплекс “Зорка” г.п. Карэлічы);
12.30-16.00 — на плошчы 17 Верасня пройдзе дзённая частка святочнай праграмы пад назвай «Са святам, любая краіна!»

У праграме:
12.00-14.00 — работа тэматычных пляцовак прадпрыемстваў, арганізацый раёна «Наш дом, любая краіна!»;
14.00-18.00 — Выступленне клуба рэканструкцыі «Шатландская пяхота».
На вуліцах 1 Мая і Царука будзе размешчана выстава спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі раёна.

Стадыён «Юнацтва» г.п. Карэлічы
12.30-17.00 — на стадыёне «Юнацтва» г.п. Карэлічы пройдуць спартыўныя мерапрыемствы;
12.30-17.00 — працуе лакацыя «Партызанская вёска», дзе будуць размешчаны штаб партызанскай брыгады, харчовы, медыцынскі, франтавы пункты, палявая лазня, палігон, «Салдацкая каша», франтавая агітбрыгада.

г. п. Карэлічы пл. 17 верасня
(вячэрняя праграма)
19.30-23.05 — вячэрняя частка святочнай праграмы “Мы табою ганарымся, краіна!”, у якой прымуць удзел творчыя калектывы з г. Краснагорск РФ: узорны калектыў “Маладзёжны ансамбль” “Абярэг”, шоу-група #НЕСЁСТРЫ і эстрадны калектыў » Арт-Снеж»;
22.55-23.00 — акцыя “Праспяваем гімн разам”;
23.00-23.05 — святочны феерверк.
На працягу ўсяго свята працуюць атракцыёны, фуд-корт зона, дзіцячы забаўляльны гарадок “Шчаслівыя дзеці — шчаслівая Беларусь!”: інтэрактыўныя гульні для дзяцей, конкурсы, майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя, мастацкі роспіс па целе «Арт-Гламур»; у продажы папкорн, шары.

Translate »