13.05.2024

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята — падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс. Патрыятызм, грамадзянскасць і любоў да сваёй Радзімы на працягу многіх стагоддзяў аб’ядноўвалі  наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць да гэтых непарушных каштоўнасцей і сёння служыць невычэрпнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.

Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць, але і прымножыць дасягненні Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа!

У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, бадзёрага настрою і мірнага неба над галавой. Са святам!

Translate »