13.05.2024

Урачыстасць   стала добрай нагодай выказаць  словы ўдзячнасці  майстрам педагагічнай  працы і людзям  паважанага ўзросту. Два святы  сёлета адзначаюцца ў адзін дзень. Менавіта  мудрасць і веды  непарыўна звязаны не толькі з прафесіяй настаўніка, але і з людзьмі, якія дастаткова пражылі, каб перадаць свой вопыт будучаму пакаленню.

У зале сабраліся віноўнікі ўрачыстасці і ганаровыя госці, сярод якіх старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій  Шатуеў, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр  Шкадаў,  намеснік старшыні  райвыканкама Яўген  Чычкан,  начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ірына  Асташэвіч, протаіерэй, благачынны Карэліцкай акругі Мікалай Орса, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна  Кошур.

Самыя цёплыя віншаванні ў адрас педагогаў за іх нялёгкую працу выказаў старшыня райвыканкама  Генадзій Шатуеў. Ён акрэсліў важную ролю, якая адводзіцца настаўнікам у фарміраванні асобы і характару юных грамадзян краіны:

– Настаўнік – гэта адно з галоўных багаццяў нашага грамадства, яго духоўная сіла. Асоба педагога, яго жыццёвая пазіцыя, светаўспрыманне маюць велізарную значнасць як для сістэмы адукацыі, так і для паспяховага развіцця краіны ў цэлым.

Генадзій Мікалаевіч уручыў Ганаровую  грамату  Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта загадчыку ДУА “Палужскі дзіцячы сад” Таццяне  Грыбок і Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта педагогу-арганізатару ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Кацярыне  Стасевіч.

Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагародзіў настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы” Марыну Горбач.

Шмат добрых слоў і віншаванняў прагучала ад старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра  Шкадава, які  адзначыў, што праца настаўніка ніколі не была лёгкай. На сучасным этапе роля педагога ў падрыхтоўцы падрастаючага пакалення  ўзрасла. У прыярытэце  – не толькі даць глыбокія веды, але і навучыць дзяцей крытычна думаць, самастойна і адказна прымаць рашэнні, беражліва захоўваць і шанаваць беларускую гісторыю, культуру, традыцыі, а таксама прывіваць вучням лепшыя чалавечыя якасці. Ён   уручыў  Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў  дырэктару ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Ларысе Камера.

Граматы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама атрымалі: выхавальнік ГПД ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы” Ала Громава, настаўнік-дэфектолаг ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір” Алена Русецкая, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы”  Вольга Шугля,  настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Алена Хваль.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень гучалі ў адрас ветэранаў педагагічнай працы. Сярод  іх  тыя педагогі, чыя праца адзначана высокімі ўзнагародамі і самым шчырым прызнаннем. Гэта Шклярж Ганна Канстанцінаўна, Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь,  яе імя занесена ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна і Гродзенскай вобласці,  Калтунова Галіна Паўлаўна, яе імя  занесена ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна.

Усе педагогі  на працягу  працоўнай дзейнасці   выхавалі не адно пакаленне выдатных людзей нашай краіны, падарылі кожнаму з іх часцінку сваёй душы, свайго сэрца.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан і намеснік старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ала Калеснік павіншавалі з прафесійным святам  тых, хто належыць да вялікай каманды аднадумцаў –  былых начальнікаў  раённага аддзела адукацыі  Віталія Шэўку і Вячаслава Апалоніка, а таксама кіраўнікоў устаноў адукацыі.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела  адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч. У сваёй прамове  яна падзякавала  ветэранам педагагічнай працы за іх самаадданую працу у сістэме адукацыі раёна:

–  Паважаныя калегі, віншую вас з надыходзячым прафесійным святам. Мы  робім адну вялікую справу. Можа, і не заўважаем гэта за чарадой урокаў, гаспадарчых спраў, выхаваўчых мерапрыемстваў. Але хай кожны з вас хоць бы хвіліну ў дзень падумае аб той місіі, якую мы выконваем. І ваша сэрца, я ўпэўнена, напоўніцца цеплынёй і любоўю.  Шчыра віншую вас са святам.

Ірына Валер’еўна ўручыла Ганаровыя граматы аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама настаўніцы беларускай мовы і літаратуры  ДУА  “Аюцавіцкая базавая школа” Святлане Анісенка,  выхавальніку групы падоўжанага дня ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” Валянціне Арабей, выхавальніку ДУА ”Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна” Наталлі Байдзяльдзінавай,  педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Іне Гацкай, настаўніку замежнай мовы  ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”  Вользе Дзянішчык, настаўніку фізікі  ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы Жанне Карпач, настаўніку-дэфектолагу ДУА “Цырынская сярэдняя школа” Святлане Качкарык, настаўніку інфарматыкі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы”  Людміле  Крывіцкай, культарганізатару ДУА “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Алене Лазарэвіч, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Ірыне Мамончык,    выхавальніку ДУА «Дзіцячы сад г.п. Мір» Кацярыне Мінеевай, настаўніку замежнай мовы  ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Аляксандры Пракопчык, настаўніку пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Таццяне Русецкай-Шавянько, выхавальніку ДУА “Дзіцячы сад №1 г.п. Карэлічы” Вользе Старжынскай, педагогу дадатковай адукацыі  ДУА “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Тамары Сялецкай, настаўніку працоўнага навучання ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка”  Але Хіневіч, настаўніку гісторыі ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” Юрыю Шушкевічу,  настаўніку рускай мовы і літаратуры ДУА “Райцаўская сярэдняя школа” Тамары Яўсей, выхавальніку дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад №1 г.п. Карэлічы” Алене Яўсейчык.

На сцэне з’явіліся маладыя педагогі, якія падзяліліся ўражаннямі аб рабоце і паабяцалі, што  будуць прыкладаць усе намаганні ў выхаванні падрастаючага пакалення,  любіць сваіх выхаванцаў, дапамагаць ім дасягаць новых перамог.

Павіншаваў са святамі  прысутных  протаіерэй, благачынны Карэліцкай акругі Мікалай Орса. Ён уручыў Граматы Высокапраасвяшчэнства Высокапраасвяшчэннейшага Гурыя архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага  за актыўнае супрацоўніцтва аддзела адукацыі і Карэліцкага благачыння.

Слова трымала старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна  Кошур, якая павіншавала ўсіх з надыходзячымі  святамі і зычыла ўсяго самага найлепшага.

Святочны настрой гледачам дарылі калектывы ўстаноў культуры, адукацыі, аховы зрароўя  раёна.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Сяргея СТОЛЯРА

Translate »