20.05.2024

У Карэлічах праведзена ўрачыстасць з нагоды 105-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры праведзена ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 105-годдзя УЛКСМ. На гэтую сустрэчу былі запрошаны тыя, хто маладыя душой, хто захаваў сапраўднае сяброўства, узаемаразуменне, радасць сустрэч, маладзёжны запал, з гонарам і сёння называюць сябе камсамольцамі.

У фае ўстановы культуры Карэліцкі раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу «Час выбраў нас», на якой змешчаны фотаздымкі раённых лідараў камсамольскага руху 70-80-х гадоў дваццатага стагоддзя.
Ганаровымі гасцямі ўрачыстасці пад назвай «Праз гады сустракаюцца сябры» сталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Вольга Куляка, навуковы супрацоўнік УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» Марыя Беленава, першы сакратар райкама камсамола з 1979 па 1983 гады Людміла Гоўша, якія выказалі пажаданні з нагоды юбілею. Сваімі меркаваннямі падзялілася і першы сакратар Карэліцкага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан.


Цудоўныя мелодыі падарылі прысутным работнікі культуры Аляксандр Чарапанаў і Алеся Рачынская. Песні «Я люблю цябе, жыццё», «Надзея», «Мой адрас — Савецкі Саюз» вярнулі ўдзельнікаў урачыстасці ў тыя далёкія гады, і яны суправаджаліся апладысментамі.
Сустрэча атрымалася цёплай і хвалюючай.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Translate »