27.04.2024

27 снежня маладыя спецыялісты Карэліччыны сабраліся на навагодняе пасяджэнне, каб абмяняцца думкамі і выказаць пажаданні сябрам і калегам.
   Мы папрасілі падзяліцца меркаваннямі ўдзельнікаў пасяджэння.

Максім КОХАН, трэнер па цяжкай атлетыцы ДЮСШ Карэліцкага раёна:
— У 2022 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прыехаў працаваць трэнерам па цяжкай атлетыцы. Сам я родам з г.п. Карэлічы. Пасля заканчэння 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» пайшоў у Карэліцкае ДПТВ-125 будаўнікоў, а затым паступіў ва ўніверсітэт. Я вучыўся па мэтавым накіраванні і вярнуўся на малую радзіму. Сустрэлі мяне тут добра. Жыву з бацькамі.
Праца мне падабаецца. У мяне — 17 выхаванцаў. Я іх вучу правільна паднімаць штангу. Мужчына павінен быць моцным, вынослівым, дысцыплінаваным і абавязкова добрым.

  Дар’я ХІНЕВІЧ, настаўнік матэматыкі ДУА «Турэцкая сярэдняя школа»:
— Сама я з г.п. Мір. У 2022 годзе пасля заканчэння Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прыехала па размеркаванні ў Карэліцкі раён. Пачала працаваць у Турэцкай сярэдняй школе і выкладаю матэматыку з 5 па 11 класы. Я вучу дзяцей лагічна думаць,гэтым ім дапамагаю. Матэматыка — сур’ёзны прадмет, без якога ў жыцці вельмі цяжка. Не ўсім вучням ён даецца. Я праводжу дадатковыя заняткі для тых вучняў, каму гэта патрэбна. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці калегам, якія дапамагаюць мне ў маёй прафесійнай дзейнасці. Гэта добразычлівыя педагогі і прафесіяналы сваёй справы. Я прыязджаю на пасяджэнні, каб сустрэцца з калегамі і сябрамі, каб абмяняцца вопытам і ўражаннямі і каб адпачыць.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Translate »