20.05.2024

Паважаныя карэліччане!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Каляды і Новы год гэта не проста пачатак новага календара, гэта новыя надзеі, поспехі, перамогі. У Новы год мы ўсе верым у цуды. Перад намі адкрываецца яшчэ адна новая старонка ў жыцці. Мы ўступаем у новы год з самым выдатным настроем, з самымі добрымі пажаданнямі і светлымі пачуццямі. Трымайце іх у сваёй душы, у сваім сэрцы ўвесь наступіўшы год.

Няхай спраўдзяцца ўсе вашы самыя патаемныя мары і вашы дамы асвецяцца светлымі ўсмешкамі родных і блізкіх. Жадаем вам здароўя, дабра, дабрабыту, сілы духу і веры ў будучыню!

Няхай у новым годзе вашымі пастаяннымі спадарожнікамі будуць поспех і добры настрой, а радасць ад спраўджаных надзей і жаданняў ніколі не пакідае вас, у доме будзе дастатак, а ў сям’і мір і любоў

 З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Translate »