20.05.2024

У рамках электаральнай кампаніі 2024 года на Карэліччыне праходзіць пікетаванне па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў.
10 студзеня адбыўся чарговы пікет па зборы подпісаў.


Пікетаванне праводзілі ініцыятыўныя групы РА РГА “Белая Русь”, КПБ, ГА “Беларускі саюз жанчын”, ветэранская арганізацыя. Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты праводзіцца ў месцы, не забароненым рашэннем раённага выканаўчага камітэта і ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Член ініцыятыўнай групы РА ГА “Беларускі саюз жанчын” Лілія Арцюх адзначыла:
— Мы зарэгістравалі сваю ініцыятыўную групу і ўжо прыступілі да збору подпісаў. Такія пікеты будуць праводзіцца штодня, будзем выбіраць найбольш людныя месцы, усё ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Адзначу, што людзі досыць актыўныя, тэмп збору подпісаў магу ахарактарызаваць як стабільны.


Карэліччанка Таісія Аляксандраўна Данько падзялілася:
—Аднаго з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь я ведаю не першы год, таму расказваць мне пра яго не трэба. Ужо даўно для сябе вырашыла, што яго кандыдатура вартая гэтага. Чалавек, які апраўдаў давер выбарчшыкаў, заўсёды імкнуўся дапамагчы, і далей будзе на баку простага чалавека. Сёння тут сапраўднае свята, і я вырашыла аддаць свой подпіс у падтрымку гэтага кандыдата.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Translate »