22.05.2024

“Служыць народу і Айчыне” — вось дэвіз, з якім працуюць карэліцкія міліцыянеры. Кожны год чацвёртага сакавіка людзі, якія клапоцяцца аб нашым спакойным жыцці, адзначаюць сваё прафесійнае свята, на якое традыцыйна запрашаюць гасцей.

Са словамі віншавання да вартавых парадку  звярнуўся старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў:

— У апошні час мы часта чуем словы “бяспека” і “мір”. Забяспечыць мірнае жыццё нашых суайчыннікаў — ваша першасная задача. Кожны дзень вы на варце нашага спакою, за што мы выказваем вам словы падзякі.

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з Днём міліцыі Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандра Кандрусіка і ветэрана пярвічнай ветэранскай арганізацыі Аляксандра Дземідовіча.

Няма іншай прафесіі, якая патрабавала б столькі вытрымкі, мужнасці, самааддачы, пастаяннай гатоўнасці прыйсці на дапамогу да тых, хто мае патрэбу ў абароне. Павіншаваць сваіх калег з прафесійным святам на сцэну запрасілі начальніка аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта палкоўніка міліцыі Аляксея Гаўроша:

— Паважаныя калегі! Паказчыкам нашай работы з’яўляецца высокі ўзровень даверу насельніцтва, фарміраванне ў грамадзян пачуцця абароненасці і бяспекі. У гэты дзень хочу з гонарам паабяцаць: мы не падвядзём!

За ініцыятыву, прафесіяналізм і высокую адказнасць перад дзяржавай і ў сувязі з Днём міліцыі нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі” ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель аўтазака ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых і зняволеных пад варту міліцыі грамадскай бяспекі, аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама прапаршчык міліцыі Сяргей Томчык.

Нагрудным знакам “За адзнаку” ўзнагароджаны малодшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама старшына міліцыі Андрэй Носаў.

Нагрудны знак УУС Гродзенскага аблвыканкама “За адзнаку” ўзнагародзілі старшага інспектара — дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама старшага лейтэнанта міліцыі Максіма Кужалевіча.

Граматай УУС Гродзенскага аблвыканкама ўзнагародзілі памочніка дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама старшага прапаршчыка міліцыі Паўла Ляшчынскага.

Падзяка начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама аб’яўлена старшаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў капітану міліцыі Ірыне Парэйка.

Падзяка начальніка АУС Карэліцкага райвыканкама аб’яўлена ветэранам пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Аляксандру Марозу, Уладзіміру Лежаню, Аркадзію Русаку, старшыні СВК “Маяк-Заполле” Віктару Маковіку, старшыні СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандру Мяцеліцы,старшыні СВК “Жухавічы” Дзмітрыю Янкоўскаму і дырэктару ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдару Жуку.

Рашэннем Рэспубліканскага савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў медалём МУС “За службу ў міліцыі” ўзнагароджаны старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Кандрусік, ветэраны пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама Станіслаў Сакалоў, Аркадзь Русак і Аляксандр Галушка.

У жыцці кожнага чалавека прыходзіць той час, калі можна пайсці на заслужаны адпачынак, адкрыць для сябе новыя гарызонты, маючы магчымасць заняцца тым, на што не хапала часу раней. Загадам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама ад 15 лютага 2024 г., 25 лютага 2024 г. звольнены ў запас Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь намеснік начальніка Карэліцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Валерый Богуш.

Павіншаваў супрацоўнікаў міліцыі першы намеснік начальніка Карэліцкага РАНС Сяргей Бунчук, які ўручыў Ганаровыя граматы начальніка Гродзенскага обласнога ўпраўлення МНС міліцыянеру-канваіру канвойнага падраздзялення ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або зняволеных пад варту міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў, прапаршчыку міліцыі Віктару Шылюку і міліцыянеру-дзяжурнаму канвойнага падраздзялення ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або зняволеных пад варту міліцыі грамадскай бяспекі, аддзела ўнутраных спраў  старшыну міліцыі Яўгену Ярмоле.

Першы сакратар Карэліцкага РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Аксіння Ждан уручыла участковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама лейтэнанту міліцыі Аляксею Марозу грамату Карэліцкага РК ГА “БРСМ”.

Translate »