28.04.2024

Паважаныя карэліччане!

Віншуем вас з Днём Канстытуцыі  Рэспублікі Беларусь!

Як трывалая канструкцыя прававой сістэмы, Асноўны Закон сцвярджае непахіснасць дэмакратыі, гарантыі суверэнітэту, правоў і свабод грамадзян. Гэты пастулат за 30 гадоў узбагаціўся сэнсам, стаў падмуркам усіх стваральных працэсаў. Прытрымлівацца духу і літары Канстытуцыі — норма цывілізаванага жыцця. Патэнцыял Карэліцкага раёна невычэрпны, яго моц — у людскіх рэсурсах. Жыццё паказвае: поспех чалавека вызначае яго працавітасць, ініцыятыва, адказнасць, прадпрымальнасць. Мы перакананыя, што пад надзейнай і бясспрэчнай абаронай Закона з вашым актыўным удзелам будуць вырашацца стратэгічныя задачы, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця грамадства.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Translate »