01.05.2024

Штогод у чацвёртую нядзелю сакавіка ў Беларусі адзначаюць прафесійнае свята — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Камунальнік — прафесія шматаблічная: электрыкі, будаўнікі, машыністы кацельняў, механізатары, вадзіцелі, слесары, дворнікі… Святочная дата павінна данесці людзям, наколькі няпростая праца кожнага прадстаўніка гэтай сферы, як складана вырашыць усе праблемы адным махам і як шмат на самой справе яны робяць для нас.

Першым павіншаваў калег са святам намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч:

— Дазвольце мне ад імя Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта павіншаваць вас са святам. Вам ёсць чым ганарыцца: у 2023 годзе вы паспяхова выканалі асноўныя даведзеныя заданні і паказчыкі, за што вялікі дзякуй. Хацелася б пажадаць, каб 2024 год быў яшчэ больш паспяховым. Упэўнены, што такім дружным калектывам вы зможаце выканаць усе пастаўленыя перад вамі задачы.

Аляксандр Анатольевіч уручыў Падзяку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта вадзіцелю аўтамабіля Карэліцкага РУП ЖКГ Вячаславу Грыгілевічу.

Ганаровую грамату Карэліцкага райвыканкама атрымалі вадзіцель смеццявоза Уладзімір Валенцюкевіч і вадзіцель пагрузчыка Сяргей Мазур.

Падзячнае пісьмо Карэліцкага райвыканкама атрымалі цясляр Віктар Кузьміч і электрагазазваршчык Сяргей Ліхарад.

Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагародзілі галоўнага бухгалтара Ларысу Сазановіч.

Грамату ДА “ЖКГ Гродзенскай вобласці” ўручылі токару Алегу Мамоньку.

Падзячнае пісьмо ДА “ЖКГ Гродзенскай вобласці” атрымаў аператар кацельнай Мікалай Карась.

Далучыўся да віншаванняў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош:

— Ваша праца часта застаецца па-за ўвагай. Але бяз вас няма цяпла ў кватэрах, парадку на карэліцкіх вуліцах. Жадаю дасягаць пастаўленых мэт і ўздымацца на новыя вяршыні.

Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў уручылі майстру ўчастка г.п. Мір Алене Дудко і машыністу-кранаўшчыку Аляксандру Куліцкаму.

Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў адзначана праца рабочага зялёнага будаўніцтва Дзмітрыя Бынды і майстра Аляксандра Манкевіча.

Перад камунальнікамі выступіла старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая, якая павіншавала працаўнікоў гэтай нялёгкай, але такой жыццёва важнай сферы і ўручыла падзяку Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў начальніку службы 115 Наталлі Швец, Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў — вядучаму спецыялісту Вікторыі Чычкан.

Для віншавання і ўзнагароджання да мікрафона выйшаў дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Лукашкоў.

На Дошку гонару Карэліцкага РУП ЖКГ занесены імёны апаратчыка Святланы Еўтухоўскай, электрагазазваршчыка Валянціна Курдуна, рабочага зялёнага будаўніцтва Вячаслава Ашманкевіча, спецыяліста па камунальных разліках Галіны Марушкі, майстра Аляксея Шманая, сакратара Алены Грыбулі, майстра Аляксея Емельяновіча, старшага кладаўшчыка Жаны Мураўскай, аператара ачышчальных збудаванняў Віталія Яханта, аператара кацельнай Аляксандра Раманоўскага.

Каштоўныя падарункі ўручылі бухгалтару Наталлі Худніцкай і інжынеру па нарміраванні працы Але Хіневіч.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Translate »