01.05.2024

У выставачнай зале аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкі Дом рамёстваў адбыўся раённы семінар-практыкум «Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць». Удзельнікі семінара — спецыялісты аддзелаў і сектароў культуры, дзіцячых школ мастацтваў раёна. Семінар змяшчаў выстаўку работ па выцінанцы майстроў раёна, выстаўку літаратуры, звесткі пра гісторыю і асаблівасці выканання традыцыйнай і сучаснай выцінанкі, майстар-класы.

Translate »