У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і спрыяюць яднанню ўсіх грамадзян. Для нашай краіны — гэта Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гістарычная дата 3 ліпеня па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы разам святыя словы — свабода і незалежнасць. З раніцы на пошчы 17 Верасня у г.п. Карэлічы шматлюдна. Раздзяліць імгненні ўрачыстасці святочнага дня прыйшлі прадстаўнікі выканаўчай улады рэгіёна, дэлегацыя горада Краснагорска Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі духавенства, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, моладзь, ганаровыя грамадзяне Карэліччыны, жыхары і госці райцэнтра.
Затым урачыста ўпрыгожаная калона накіравалася да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, дзе адбыўся мітынг-памяць “Памяць у сэрцы захоўваем!”.
Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей павіншаваў усіх прысутных са святам і нагадаў, што для нашага народа Дзень Незалежнасці – гэта сімвал святой памяці, шлях да свабоды і незалежнасці, які беларусы прайшлі разам з іншымі брацкімі народамі і з’яўляецца арыенцірам для руху ў будучыню: – Незалежнасць – гэта найважнейшы фактар развіцця і росквіту любой дзяржавы. Але кожны народ напаўняе паняцце незалежнасці сваім, асаблівым сэнсам, з улікам нацыянальных каштоўнасцяў і асаблівасцяў. Для нас, беларусаў, яе аснова – вызваленне. Галоўнае дзяржаўнае свята мы звязваем з датай вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у далёкім 1944-м годзе. Чаму менавіта яна прынятая за кропку адліку? Таму, што ў той страшнай вайне наш народ змагаўся не проста з захопнікамі. Ён супрацьстаяў нелюдзям, якія жадалі не толькі заняволіць, але і знішчыць наш народ. Для нас падмурак незалежнасці – гэта гістарычная праўда і памяць. Яны вызначаюць наш шлях у будучыню і перадаюцца ад пакалення пакаленню.
Беларусы – самадастатковая нацыя. У нас слаўная шматвяковая гісторыя, самабытная культура і багатыя традыцыі. Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць, што берагчы. Нас натхняюць не толькі ратныя подзвігі, але і вялікія мірныя здзяйсненні суайчыннікаў. Як адзначаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народа жыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і ўмацоўваў яго дух. Таму незалежнасць для нас – гэта здабытая магчымасць жыць сваім розумам, на сваёй зямлі і ствараць у імя будучыні. І забяспечана яна нашым адзінствам, а асноўная рухаючая сіла – гэта грамадзяне, усе разам і кожны паасобку. Дык няхай жа ніколі не сціхае наша падзяка ветэранам вайны, працы. Мы абавязаны захоўваць і перадаваць памяць аб гэтых вялікіх падзеях, каб наша маладое пакаленне гэтак жа як і мы заўсёды памяталі і ганарыліся, тым што нашы продкі змагаліся і паміралі за тое, мы маглі дыхаць, любіць, жыць і быць свабоднымі. Нам не трэба чужога, мы не хочам нікому дыктаваць сваю волю, але і свайго нікому не аддадзім. Зробім усё для захавання нашай незалежнасці, як закладу багацця і працвітання нашага народа.
Няхай галоўнае дзяржаўнае свята заўсёды выклікае пачуццё гонару за любімую краіну. Дэманструе ўсяму свету нашу згуртаванасць і высокі патрыятызм, вернасць і адданасць памяці продкаў. Надае сіл у пераадоленні любых цяжкасцяў і ўпэўненасці ў шчаслівай будучыні. Жадаю кожнаму шчасця, здароўя і дабрабыту, а нашаму агульнаму дому – спакою, міру і працвітання! Няхай кожны пражыты дзень напаўняе радасцю вашыя сэрцы! Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх, дзякуючы каму мы сёння жывём пад мірным небам. І толькі залпы салюту перапынілі цішыню, якая ўсталявалася над наваколлем. Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі гірлянду, вянкі і кветкі да падножжа мемарыялу.
Дзённая святочная праграма “Квітней пад сінім небам, Беларусь!” прайшла на галоўнай плошчы райцэнтра. У рамках праграмы ўшанавалі жыхароў раёна, занесеных у Кнігу славы Карэліцкага раёна, узнагародзілі перадавікоў у розных сферах дзейнасці.
Нумары канцэртнай праграмы удзельнікам мерапрыемства падарылі творчыя калектывы раёна і госці свята.
https://www.polymia.by/vse-novosti/2726/koreliccina-iarko-i-torzestvenno-prazdnuet-den-nezavisimosti
Вечерняя программа “Квітней, Радзіма, пад блакітным небам!” 3 июля началась на площади 17 Сентября концертом Барановичского городского оркестра.
Хедлайнерами мероприятия стали известные артисты белорусской эстрады Тео и Ольга Рыжикова.
Кульминацией празднования Дня Независимости 3 июля стала общереспубликанская общественно-культурная акция «Споем гимн вместе». Это самое массовое исполнение Государственного гимна Республики Беларусь. Момент исполнения гимна стал особенно трогательным и значимым — над площадью раздается единый голос, флаги поднимаются в небо, на лицах людей — эмоции гордости и сплоченности.
Акция «Споем гимн вместе» впервые прошла 8 декабря 2002 года по инициативе телеканала ОНТ. Ее поддержал Президент Александр Лукашенко. Телеверсия вышла в эфир с наступлением 1 января 2003 года, ровно в полночь, после боя часов, и с тех пор акция «Споем гимн вместе» — одна из прекрасных традиций независимой Беларуси. Сразу после исполнения гимна небо над Кореличами озарил красочный фейерверк. Яркие залпы поднимались над райцентром под звуки праздничной музыки, завершая насыщенную программу главного государственного праздника страны.
Источник: https://www.polymia.by/vse-novosti/2726/koreliccina-iarko-i-torzestvenno-prazdnuet-den-nezavisimosti
https://www.polymia.by/vse-novosti/2727/cestvovanie-lucsix-rabotnikov-privetstvie-ot-gostei-iz-rossii-du-sevnyi-koncert-v-korelicax-sostoialas-prazdnicnaia-programma-cveti-pod-sinim-nebom-belarus
https://www.polymia.by/vse-novosti/2734/akciia-spoem-gimn-vmeste-i-krasocnyi-feierverk-stali-kulminaciei-dnia-nezavisimosti-v-korelicax





































































