04.05.2026

Аляксандра Шапяленка-майстар-кераміст, удзельнік аматарскага аб’яднання «Карэліцкія вытокі» стала пераможцай конкурсу керамістаў і ганчароў на фестывалі-кірмашы «Кераміка Крэва» (аг. Крэва, Смаргонскі раён).
Фестываль адбыўся ля стен старажытнага Крэўскага замка ва ўтульнай атмасферы, дзе сабраліся аматары і прафесіяналы керамічнай і ганчарнай справы з некалькіх абласцей нашай краіны (больш за 20 удзельнікаў).
На працягу чатырох гадзін Аляксандра працавала над конкурсным вырабам, і як вынік I месца ў намінацыі «Лепшы керамічны выраб на месцы»
Віншуем майстра з узнагародай!

Translate »