У межах тыдня традыцыйнай беларускай культуры «Народнаму жыць у вяках» у фiлiяле «Цырынскi Дом культуры» прайшоў майстар — клас «Жывы гук беларускай зямлi». Дзецi пазнаёміліся з беларускiмi народнымi iнструментамi , пачулi як яны гучаць, самi паспрабавалі на iх паiграць. Напрыканцы паслухалi беларускую народную музыку i песнi. Усе разыходзiлiся ў добрым настроi.




