Семінар-практыкум па вышыўцы ў Карэлічах
Аматары народнай творчасці, а дакладней ВЫШЫЎКІ сабраліся сёння ў выставачнай зале аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.
У рамках сустрэчы былі разгледжаны пытанні аб развіцці вышыўкі на тэрыторыі Беларусі 🇧🇾 і рэгіёнах. У ліку ўдзельнікаў семінара і майстры Навагрудскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага раёнаў.
Акрамя таго, у выставачнай зале была размешчана пашыраная выстаўка работ майстроў па вышыўцы: ручнікі , абрусы, карціны , выкананыя ў традыцыйнай і сучаснай тэхніках
Фінальнай кропкай сустрэчы сталі майстар-класы па вышыўцы крыжыкам, гладдзю, працягам, мярэжкай ад майстроў Веры Салдатавай , Людмілы Хвеська і Вольгі Кузьміч (Карэлічы), Ганны Пуйдак і Маргарыты Канцэвіч (Іўе), Алены Новік (Навагрудак).
Вялікі дзякуй суседзям за ўдзел. Да новых сустрэч!!!







