14.05.2026

У рамках сацыяльна-культурнага праекта «Жывая вёска — жывая краіна» пад лозунгам «Кожная пятніца – роднае, сваё!» сектар нестацыянарнага абслугоўвання ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» правёў цікавую акцыю для жыхароў вёсак Карэліцкага раёна. Дзе яны маглі атрымаць падарунак, проста пераклаўшы назву рэчы з рускай на беларускую мову.
Жыхары з энтузіязмам уключаліся ў гульню, часта аб’ядноўваліся для пошуку правільнага адказу.

Translate »