У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.
Не засталіся абыякавымі да гэтага свята фiлiял «Красненскага Дома культуры». На мерапрыемстве удзельнiкi чыталі вершы на роднай мове, пелi песнi, танцавалi, прымалі ўдзел у гульнях.

