20 сакавіка, напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у актавай зале Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры ўшаноўваліся работнікі гэтай галіны. Камунальнікі ствараюць такія матэрыяльныя даброты, як паступленне цяпла і вады ў кватэры, вываз смецця.
Увазе ўдзельнікаў урачыстасці была прадстаўлена святочная канцэртная праграма. Цудоўныя нумары мастацкай самадзейнасці падарылі работнікі культуры раёна.
Источник: https://polymia.by/mestnoe-upravlenie-i-samoupravlenie/u-karelichah-pravedzena-%d1%9erachystascz-prysvechanaya-dnyu-rabotnika%d1%9e-zhylleva-kamunalnai/

















