14.05.2026

«Традыцыя выканання народнага танца «Кадрыля» ў Гродзенскай вобласці» жыве на працягу трох стагоддзяў, аб’ядноўваючы пакаленні, напаўняючы свет радасцю і прыгажосцю.

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 26 сакавіка была разгледжана прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны «Традыцыя выканання народнага танца «Кадрыля» ў Гродзенскай вобласці”, які аб’яднаў некалькі танцаў: «Валовіцкую кадрылю» Ашмянскага раёна, «Грабаўскую» — Зэльвенскага, «Тудараўскую» — Карэліцкага, «Масцішчанскую» — Навагрудскага.

Комплексная прапанова стала ўнікальнай у рэспубліцы з’явай (так, як на Гродзеншчыне, кадрылі не даследуюць больш нідзе!) і была аднагалосна адобрана членамі рады.

Translate »