«Кожная пятнiца-Роднае свае». Філіял «Красненскага Дома культуры» таксама далучыўся да гэтага праекта.
Батлейка (лялечны тэатр) «Благословение» паказаў п’есу «Пасхальная гісторыя аб уваскрасенні Хрыстовым».
Вельмі радасна, што дзеці з вялікай цікавасцю удзельнічаюць у адраджэнні нацыянальнага дзіцячага лялечнага тэатра «Батлейка». Батлейка знаёміць з духоўнай спадчынай нашага народа.
Спрыяе паглыбленню і абагульненню ведаў пра народныя традыцыі. Развівае цікавасць да абрадаў і звычаяў. Выхоўвае пачуццё гонару за нашу багатую спадчыну.






