14.05.2026

Карэліцкія майстры прымаюць удзел у двухдзённым  I абласным форуме майстроў народнай творчасці «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ» г. Ваўкавыск!
З усіх куткоў Гродзеншчыны з’ехаліся таленавітыя майстры, каб падзяліцца багатымі ведамі, уменнямі і навыкамі саломапляцення, выцінанкі, ганчарства, вырабу традыцыйнага касцюма.
Карысныя парады ад экспертаў традыцыйнай культуры Яўгена Сахуты і Веры Салдатавай,  вопыт адраджэння і развіцця беларускіх рамёстваў г.Маладзечна і г.Быхава, гісторыя і адраджэнне традыцыйнага касцюма рэгіёнаў Гродзеншчыны (ад Карэліцкага раёна дакладчык Юлія Баярэнка -загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў), майстар-класы.

Translate »