11.07.2026

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў прыняў удзел у абласным фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны», які праходзіў у рамках Фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале.
На гэты раз цэнтральнай тэмай стала свята «Вяселле».
Карэліцкі раён ярка і гучна (з дапамогай «Цырынскіх музык») прадставіў рэканструкцыю абрада «Сватанне».
На святочным падворку былі прадстаўлены традыцыйныя рамёствы, вясельная фотазона з музычнымі інструментамі, адзін з якіх вельмі эксклюзіўны. Гэта самаробная скрыпка Некрашэвічскіх музыкаў, якой больш за 200 гадоў.
Дзякуючы агульным намаганням, крапатлівай працы і высокай якасці падрыхтоўкі Карэліцкі раён заслужана атрымаў Дыплом III ступені «За лепшую калекцыю традыцыйных рамёстваў».
Акрамя таго, асаблівую ўвагу гасцей свята заслужыў аўтарскі ярка ўпрыгожаны вясельны каравай (копія) Яўгеніі Мікалаеўны Арабей з в. Заполле.

Translate »