04.05.2026

Вяселыя рухомыя гульнi — гэта наша дзяцiнства. Асаблiва папулярнымі былi такiя гульнi як гарэлкi, лапта, хованкi. Як і назва гульняў, так i правiлы былi рознымi ў розных куточках нашай краiны, але агульным для iх з’яулялася iмкненне здабыць перамогу. У межах тыдня традыцыйнай беларускай культуры «Народнаму жыць у вяках» у фiлiяле «Малюшыцкi СДК» прайшла пазнавальна — гульневая праграма «Беларускiя народныя гульнi». Вядучыя правялi з дзецьмi наступныя гульнi: » Што Робiш?», «Прэла — гарэла», «Мiхаська», «Копка бульбы», «Запляцi касу». Усе дзецi засталiся задаволеныя.

Translate »