У межах тыдня традыцыйнай беларускай культуры «Народнаму жыць у вяках » была арганизавана тэматычная вандроўка “Да вытокаў народнай мудрасці» у сядзібу Салдатавых з удзельнікамі гуртка сольнага выканання «Хвілінка» філіяла «Райцаўскі СК «. У час наведвання дзеці даведаліся пра саламяныя вырабы, пра тое, як падрыхтоўваецца саломка для працы, а таксама пазнаёміліся з жывапісам А В. Салдатава. Дзеці былі настолькі ўражаныя прыгажосцю вырабаў і расповедам гаспадароў сядзібы, што пасля заканчэння экскурсіі яны яшчэ доўга гаварылі пра тое , што ўбачылі і пачулі.





