19.04.2024

1 верасня ў 12:00 ў агр. Ярэмічы адбылося свята вёскі «У родным краю, як у раю».

Ярэмічы сталі дзясятым па ліку населеным пунктам на Карэліччыне, адзначыўшым у гэтым годзе  свята вёскі. Ярэміччане ўмеюць упрыгожыць сваю вёсачку.

Вясковае свята пачалося тэатралізаваным шэсцем. Урачыстыя госці (і дарэчы, вельмі галасістыя і таленавітыя) — вакальная група народнага хора «Нёман» Старасвержаньскага цэнтра культуры і школы мастацтваў.

Ярэміччане — хлебасольныя гаспадары. І жывуць па-суседску дружна. Доказ таму — нават святочныя сталы рыхтуюць разам.

Любоў Бразоўская, Валянціна і Яўгеній Падалянчык не толькі сябруюць, але і робяць такія стравы, што пальчыкі абліжаш.

Алена Цаба, Святлана Буй, Ганна Руц, Данута Конюх ведаюць, як прыгатаваць страву з прыстаўкай ЭКА. Усё, што яны прапанавалі гасцям, зроблена з прадуктаў, вырашчаных на сваім агародзе і ў хляве.

Таіса Донь-Шынайка і Любоў Пляскач са сваімі дружнымі сем’ямі — сапраўдныя гуру дамашняй кухні!

Салодкай была сустрэча ад работнікаў Ярэміцкага ДК.

Гасцей вітаў старшыня Ярэміцкага сельвыканкама Пётр Наумовіч.

Слова трымала адна са старэйшых жыхарак Ярэміч Ганна Уладзіміраўна Бандарык, якая памятае вёску яшчэ да 1939 года.

Вядома, не абышлося без узнагарод. Намеснік старшыні ДП «Царука» па ідэалагічнай рабоце Леанід Ямелька ўручаў падарункі лепшым працаўнікам гаспадаркі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна Санчук выказала словы ўдзячнасці Ганне Уладзіміраўне Бандарык.

Працавала выстава майстроў народнай творчасці.

Публіка была ўдзячная.

Translate »