20.04.2024

На Карэліччыне 1 верасня адбылося свята да Дня ведаў «Насустрач да школьных адкрыццяў».

На Карэліччыне 1 верасня святкавалі цэлы дзень. Раніцай у школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі і першыя ўрокі. А ў другой палове дня юных карэліччан чакала на цэнтральнай плошчы пасёлка раённае свята да Дня ведаў «Насустрач да школьных адкрыццяў».

Вядучыя Рыта Яроцкая і Міхаіл Башко запрасілі гледачоў адзначыць 1 верасня творча і незабыўна — спевамі ды вершамі.

Але якое свята без падарункаў? Таму начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыкакама Іна Міхайлаўна Санчук разам з дырэктарам Карэліцкай раённай бібліятэкі Ліліяй Канстанцінаўнай Арцюх узнагародзілі самых актыўных удзельнікаў акцыі «Лета і кнігі»: Вераніку Міхайлоўскую, Уладзіславу Клікоцкую, Дар’ю Лейка, Мілану Маклюк.

А далей на сцэне баль да Дня ведаў правілі таленавітыя карэліцкія дзеці. Салісты, вакальныя гурты, аратары, музыкі на такіх інструментах, як балалайка і гітара, — усе яны шчодра дзяліліся талентам і выдатным настроем. Дарэчы, дарагія школьнікі, новы навучальны год — гэта не толькі заняткі і факультатывы, але і цудоўная магчымасць паспрабаваць сябе ў творчасці, напрыклад, ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў.

Не абышлі бокам раённая свята і супрацоўнікі Таварыства выратавання на вадзе. А Карэліцкі РАНС, наогул, стварыў шыкоўную інтэрактыўную пляцоўку, дзе ўсе жадаючыя маглі пераапрануцца ў пажарных.

Падзея атрымалася цудоўнай! Дарослыя адчулі, як на некаторы час трапілі ў краіну дзяцінства, а дзеці былі проста шчаслівымі і радаснымі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Translate »