03.05.2024

Азірніцеся навокал, як у зачараваным сне, прыгожа раскінулася ўздоўж ракі вёска Кожава. І жывуць у гэтай вёсачцы прыгожыя і працавітыя людзі, якія ўмеюць і чалавека з дарогі прывітаць, і ў хату запрасіць. Яны гонар і слава гэтай зямлі!

Родная вёска – гэта тое ядро, тая аснова, з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыццё, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, якая не толькі сагравае, але і дорыць веру ў будучае.

Менавіта тут з года ў год на Яблычны Спас адзначаецца дзень вёскі Кожава. Кожны год жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка святкуюць гэтае свята.

Такая традыцыя пераходзіць ад пакалення да пакалення. Бо вёска, адным словам, гэта вялікая, дружная сям’я. І хочацца верыць, што вёска нарадзілася пад шчаслівым сузор’ем, якая будзе аберагаць доўгія гады.

Але ж жыхары вёскі Кожава славяцца не толькі садаводствам, а яшчэ і сваімі кулінарнымі здольнасцямі. Варта толькі паглядзець на сталы, дзе красуюцца шматлікія прысмакі з яблык, прыгатаваныя руплівымі рукамі гаспадынь гэтай вёскі.

Як зазначылі вядучыя, такую працу нельга не ацаніць па вартасці. Таму быў аб’яўлены конкурс “Лепшая страва з яблыкам”.

У дадзенай намінацыі лепшымі журы вызначыла:

Маргарыту Звонка – дыплом І ступені;

Дыяну Абламейка – дыплом ІІ ступені;

Настассю Хіневіч – дыплом ІІІ ступені.

За актыўны удзел у фестывалі дыпломы атрымалі Яўгенія Абламейка і Галіна Сенюта.

А каб асалода ад свята была лепшай, і настрой падняўся яшчэ вышэй, гасцей павіншавалі артысты і творчыя калектывы Карэліччыны.

Translate »