20.04.2024

20 жніўня ў Карэліцкім музеі прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі ўстаноў культуры раёна. На сусэтрэчы прысутнічалі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук, старшыня Цырынскага сельскага Савета Аксана Віктараўна Гомза, дырэктар ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Мікалаеўна Гароднік, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, ветэран працы ў сферы культуры Ніна Сяргееўна Яфрэмава.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Эльвіры Зяленскай (Аддзел метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”), Аляксандры Сухаверх (Аддзел рамеснай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”) і Таццяне Барысік (ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”) былі ўручаны працоўныя кніжкі. Падчас суcтрэчы маладыя спецыялісты падзяліліся аб тым, дзе яны вучыліся, пра што мараць, пра свае планы на будучыню.

Напрыканцы Ніна Сяргееўна пажадала маладым супрацоўнікам поспехаў у працы, здзяйснення творчых задум і, самае галоўнае, каб заўсёды прытрымліваліся правіла – заставацца чалавекам ў любой жыццёвай сітуацыі.

 

Translate »