28.03.2024

Сёння вечарам у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці градус страсці і накала кіпеў на ўсю моц. І нядзіўна, бо за права прадстаўляць рэгіён на абласным этапе конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2020» у Гродна змагаліся сем дзяўчат, якія не па чутках ведаюць, як гэта — быць прыгожай.

Удзел у адборачным этапе прынялі Валерыя Гавіна, Эльвіра Зяленская, Анастасія Літвін, Рыта Яроцкая, Крысціна Захарчук, Аліна Бутэнка і Анастасія Хіневіч. На суд членаў журы — начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыні Карэліцкай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іны Санчук, выкладчыка харэаграфіі ДУА «Карэліцкая ДШМ» Ірыны Бяляк і галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзія Карпаленка, былі прадстаўлены дэфіле і кароткая інфармацыя аб кожнай удзельніцы: узрост, месца працы, захапленні і хобі.

Валерыя Гавіна
Эльвіра Зяленская

У выніку права прадстаўляць Карэліччыну на абласным этапе Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2020», які пройдзе ў лютым у Гродне, дасталося пяці прыгажуням: Валерыі Гавіна, Эльвіра Зяленская, Анастасіі Літвін, Рыце Яроцкай і Анастасіі Хіневіч.

Анастасія Літвін
Рыта Яроцкая
Крысціна Захарчук
Аліна Бутэнка
Анастасія Хіневіч

Фінал конкурсу «Міс Беларусь-2020» пройдзе ў траўні ў Мінску.
Вікторыя Касцюк
Фота аўтара

Translate »