У Карэлічах адбыўся дзіцячы фестываль “Сузор’е талентаў”

У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы фестываль дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў», які сабраў лепшых выканаўцаў песень, вершаў, танцаў розных узроставых катэгорый, а таксама — інструментальных ансамбляў, харэаграфічных калектываў, вядучых канцэртных праграм — усіх, хто любіць музыку і слова, шчодра дзеліцца імі з слухачамі. Больш чатырох гадзін без перапынку раённая сцэна не сціхала: адны выканаўцы змяняліся другімі — і за кожным з іх было выканальніцкае майстэрства на высокім узроўні. Сапраўды, наша Карэліцкая зямля багатая на таленты.

 

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ