29.03.2024

Паважаныя ветэраны, жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Наша незалежнасць – гэта вынік подзвігаў усіх, хто не шкадаваў жыцця, адстойваў непахіснасць рубяжоў нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупіраванай тэрыторыі. Гэта – наша гісторыя, памяць і наша надзея …

Дзякуй вам, нашы дарагія ветэраны, за самаадданасць і адвагу ў імя міру на роднай зямлі! Дзякуй за жыццё і нізкі вам паклон!

Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, жыхары Карэліччыны добрасумленнай працай і добрымі пачынаннямі працягваюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў. Упэўнены, што наша сумесная адказнасць за дабрабыт малой радзімы дапаможа зрабіць родны кут самым прыгожым і яшчэ больш утульным.

Паважаныя землякі!

Ад усяго сэрца жадаем вам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны.

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Translate »