13.05.2024

У Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка сустрэлася з работнікамі культуры. Лідзія Мікалаеўна падрабязна і грунтоўна расказала пра Пасланне Прэзідэнта бедарускаму народу і Нацыянальнаму сходу, якое назвала шчырай і адкрытай размовай і адзначыла, што яно датычыць кожнага беларуса.


Асаблівая ўвага нададзена ў ім незалежнасці, суверэнітэту, міру. Менавіта тэма міру прагучала ў выступленні Кіраўніка дзяржавы асабліва яскрава. «Беларусь — мірная краіна, і далей павінна заставацца мірнай. Наша задача — мірная і стваральная праца», — зазначыла прамоўца.
Лідзія Шэўка нагадала пра падзеі 2020 года, якія сталі для беларусаў добрымі ўрокамі. 2022 быў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці невыпадкова: мы павінны ведаць праўду пра мінулае.
Звярнула ўвагу і на пытанне інстытута сям’і, адзначыўшы пры гэтым:»Калі дзіця расце ў шчаслівай і дружнай сям’і, то ў будучым будзе імкнуцца стварыць такую сваю сям’ю».
Як адзначыла прамоўца, на асаблівым кантролі знаходзяцца ў Прэзідэнта пытанні медыцыны. Што датычыць дыспансерызацыі насельніцтва, то тут адказнасць ляжыць не толькі на ўрачах, а на кожным чалавеку, які павінен яе прайсці — трэба клапаціцца пра сваё здароўе. Нагадала пра не менш важную галіну — адукацыю і прывяла словы Прэзідэнта: «Выхаваць патрыёта можа толькі патрыёт».
«Наша задача — добрасумленна працаваць на сваім рабочым месцы і мацаваць суверэнітэт краіны», — рэзюмавала напрыканцы сустрэчы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі ШПАКОЎСКАЙ

Translate »