13.05.2024
Літаральна праз месяц, 27 мая 2023 г., на базе філіяла “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбудзецца абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.
Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з’едуцца ў аг. Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.
Традыцыйным у рамках фестывалю-свята:
— выступленні лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны,
— майстар-класы па побытавых танцах,
— флэшмоб “Танцуем разам”,
— выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.
Translate »