20.05.2024

2 чэрвеня ў аграгарадку Машэвічы прайшлі раённыя спаборніцтвы рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.








































За ганаровае званне “Уладар сяла-2023″ змагаліся пяць актыўных, ініцыятыўных маладыя сем’і Карэліччыны. Сярод іх сям’я Дзмітрыя і Алены Коцік з сынам Раманам і дачкой Дар’яй, Сяргея і Ганны Калабаевых з сынамі Цімурам і Радамірам, Мікалая і Алены Шастак з дачкою Палінай і сынам Маратам, Сяргея і Вікторыі Лустач з сынамі Вадзімам і Аляксандрам, Сяргея і Вольгі Панкрац з сынамі Цімафеем, Паўлам і Сцяпанам.
Раённым камітэтам ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пры падтрымцы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў рэалізаваны маштабны рэспубліканскі сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла-2023”. Усіх удзельнікаў конкурсу вітаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, які пажадаў удзельнікам поспехаў, добрага настрою, а таксама адзначыў значнасць гэтага праекта.
– Кожная сям’я-ўдзельнік ужо зараз вартая звання “Уладар сяла”, бо вы і гаспадары, і ўмельцы, і сіла, і проста выдатныя сем’і, – падкрэсліў Яўген Мікалаевіч.
Да ўдзельнікаў спаборніцтва звярнуліся намеснік дырэктара КСУП “Малюшычы” Уладзімір Нагулевіч і старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Дзірвук. Яны пажадалі гасцям малюшыцкай зямлі поспеху і лёгкіх выпрабаванняў.
Праграму спаборніцтваў адкрыў конкурс “Давайце пазнаёмімся”. Падчас яго ўдзельнікі прэзентавалі сваю сям’ю, расказваючы пра сямейныя традыцыі і захапленні, дзяліліся сакрэтам сямейнага шчасця.
У наступным конкурсе “Дрывасек” крэатыўныя дарослыя ўдзельнікі дэманстравалі свае ўменні і навыкі ў распілоўцы бервяна, а яшчэ трэба было дровы пасячы і скласці. І ўсё гэта неабходна зрабіць хутка і акуратна.
Наступны этап – конкурс сямейнага майстэрства “Сельская спартыўная эстафета” стаў складаным і адначасова захапляльным. Пэўную дыстанцыю прабягалі дзеці і дарослыя, пры гэтым гаспадар пераносіў ваду, гаспадыні – чыгунок, а дзіця скакала на імправізаваным кані.
У апошнім конкурсе кожная сям’я прадэманстравала ўменні ў касьбе і зграбанні травы.
Па выніках усіх конкурсаў пераможцамі стала сям’я Панкрац з г.п. Мір. На другім месцы – сям’я Шастак з агр. Райца, бронза ў сям’і Коцік з агр. Машэвічы.
Падводзячы вынікі конкурсу, хочацца адзначыць, што маладыя сем’і ў вёсцы – гэта актыўная катэгорыя нашага насельніцтва. Яны сучасныя, мэтанакіраваныя і дзейсныя. Усе канкурсанты розныя, цікавыя і самабытныя. Аднак іх аб’ядноўвае імкненне дасягнуць у жыцці пэўных вышынь, і галоўнае – вырасціць сабе годную змену, сваіх дзяцей.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Translate »