20.05.2024

З 1 чэрвеня ў раёне пачалі функцыянаваць прышкольныя лагеры. Як будуць адпачываць у іх дзяўчынкі і хлопчыкі, пацікавіліся журналісты раённай газеты «Полымя», завітаўшы ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна».

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, начальнік дзіцячага аздараўленчага лагера Юлія Скварада расказвае:

— Лагер «Арляня» будзе працаваць з 1 па 26 чэрвеня з 8.30 да 16.30 з панядзелка па пятніцу. Яго наведвальнікі — вучні ад 6 да 10 гадоў. Калектыў зробіць усё для забеспячэння добрага адпачынку дзяцей, аздараўлення і іх творчага развіцця.

Галоўны накірунак працы лагера — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Плануецца пабываць у Мірскім замку, старажытных сядзібах Карэліччыны, раённым краязнаўчым музеі, РАНС, Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, Маладзёжным цэнтры культуры.

У лагеры арганізавана трохразовае харчаванне. У меню ўключаны разнастайныя стравы, розныя супы, салаты з агародніны, сокі, вітамінізацыя.

Мы імкнёмся наладзіць супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, каб зрабіць адпачынак дзяцей больш змястоўным, яркім, запамінальным.

Хочацца выказаць словы ўдзячнасці тым, хто з задавальненнем прымае дзяцей, дзякуючы чаму яны змогуць правесці адпачынак цікава і карысна.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Translate »