20.05.2024

Аб гэтым расказала намеснік дырэктара Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

Свята пройдзе 10 чэрвеня на пляцоўцы каля Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці. Мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стварэння і праходзіць у рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта па адраджэнні ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва на Гродзеншчыне.

Самабытнае народнае мастацтва Панямоння займае пачэснае месца ў скарбонцы беларускай традыцыйнай культуры. Яно прадстаўлена ткацтвам падвойных дываноў, белаўзорыстых ручнікоў, каляровых узорных посцілак і дываноў, а таксама мастацкіх габеленаў.

0-02-05-8e87515483ee633bfee2c41ad2478b85c8bdc1a48df6458ce444899615dd839e_51a00a8102a16be4.jpg

0-02-05-a7f097c55d612bd6f9997c018bb646abeaac530448a1bdc8a88a1bb4fcf3abd2_c86201cb65ebc6df.jpg

Як расказалі ў Гродзенскім метадычным цэнтры народнай творчасці, свята аб’яднае знакамітых ткачых з усёй вобласці, якія не пакідаюць спрадвечнага жаночага занятку, рупліва і грунтоўна засвойваюць мясцовыя традыцыі па-сапраўднаму народнага рамяства – ткацтва.

– Сёння для большасці з нас ткацтва стала цікавым захапленнем. У аддзелах рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці Гродзенскай вобласці працуюць таленавітыя майстры, дзейнічаюць гурткі і праводзяцца майстар-класы па навучанні гэтаму рамяству. На нашым свяце будзе магчымасць сесці за сапраўдныя народныя кросны, выткаць невялікую палоску тканіны або паспрабаваць з нітак змайстраваць пояс ці тэкстыльную стужачку. У кожнага з прысутных будзе цудоўная магчымасць апрабаваць свае сілы ў гэтым рамястве разам з нашымі шаноўнымі майстрамі, – адзначыла намеснік дырэктара Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

0-02-05-a9b183fdbc196c4d3b42de605574ec724a287e972a97ccaef27c35464567973e_f199c4de4be25b59.jpg

У рамках святкавання ўпершыню будзе прэзентавана тэкстыльнае палатно «Квецень Панямоння», якое складаецца з міні-габеленаў, падрыхтаваных усімі аддзеламі рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці вобласці.

Акрамя гэтага госці змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй габеленаў Алены Шунейка, творчасць якой занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Менавіта Алена Шунейка атрымала грант Прэзідэнта на рэалізацыю праекта «Ад прадзіва да ткацтва», што ў сваю чаргу будзе спрыяць адраджэнню ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва і іх выкарыстанню ў практыцы работы арганізацый культуры, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці.

0-02-05-15eca0fd389f5c09f394cd9c682c5b09f7c1be175d08b54f7d5443314f8a7d9b_6887a5da0fa6446c.jpg

0-02-05-34d4b87851c1591c1aac81a0b7df159c0f85091289b18af476e99bf9870e7395_b709b3baba633102.jpg

#культура #праздник #фестиваль #новости гродно

Translate »